Аварыя адбылася днём 22 лютага каля вёскі Брусы Мядзельскага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы пацярпелага.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель BMW не справілася з кіраваннем і з'ехала ў кювет, дзе аўтамабіль ўрэзаўся ў дрэва. У выніку ДТЗ 15-гадовы пасажыр быў заціснуты ў салоне - з машыны яго даставалі ратавальнікі.

З траўмамі рознай ступені цяжкасці пасажыр BMW быў шпіталізаваны. Кіроўца не пацярпела.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?