president.gov.by

Гэтую тэму кіраўнік дзяржавы закрануў у гутарцы з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса пасля цырымоніі ўскладання вянка да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.

Аляксандр Лукашэнка расказаў, што чыноўнікам было дадзена заданне прааналізаваць сітуацыю з тарыфамі на ЖКП і правесці дакладныя разлікі.

Аказалася, што пакрыццё кошту паслуг насельніцтвам складае не 40%, а 80%.

«Давялі жорсткія тарыфы. Што яны пачалі рабіць? Яны пачалі мудрыць і ўводзіць нейкія паказчыкі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прывёўшы ў якасці прыкладу перапрацоўку цвёрдых бытавых адходаў.

«Перапрацоўка — гэта выгадная рэч, у нас у чарзе стаяць, каб перапрацоўваць. За што ж плаціць?» — абурыўся кіраўнік краіны.

«Гэта значыць, займаюцца прыпіскамі, каб скрасці грошы з бюджэту легальным шляхам. А ў нас артыкул за гэта, за гэта трэба саджаць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка і дадаў, што ў Беларусі ў гэтай сферы навядуць парадак.

Спынення перакрыжаванага субсідавання ЖКГ патрабаваў МВФ. Ён паставіў гэта ўмовай распачынання новай крэдытнай праграмы з Беларуссю.

Аднак павышэнне камунальных плацяжоў выклікае незадаволенасць людзей.

Магчыма, Аляксандр Лукашэнка вырашыў пайсці акольным шляхам. Калі дабіцца ад ЖКГ зніжэння тарыфаў, то ўздымаць камуналку трэ' будзе нязначна. 

Праўда, тады давядзецца або зніжаць інвестыцыі ЖКГ у падтрыманне інфраструктуры, або выдзяляць на гэта грошы па іншай бюджэтнай лініі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?