Сусветныя інфармацыйныя агенцтвы распаўсюдзілі інфармацыю пра новыя правілы перавозкі літый-іонных акумулятараў у самалётах. Маўляў, праз іхнюю пажарную небяспеку з 1 красавіка забаронена здаваць іх у багаж.
Такі від акумулятараў выкарыстоўваецца ў большасці электронікі.
Як патлумачылі ў «Белавія», новыя правілы ўсё ж не датычаць акумулятараў, якія выкарыстоўваюцца ў ноўтбуках, мабільніках, фотаапаратах.
Гаворка ідзе толькі аб перавозцы акумулятараў у грузе пасажырскімі рэйсамі. Адгэтуль партыі акумулятараў можна будзе перавозіць толькі грузавымі рэйсамі.