Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Украіны запусціла інфармацыйную кампанію «Крым — гэта Украіна».
mip.gov.ua
У межах кампаніі міністэрства хоча прыцягнуць увагу ўкраінцаў да праблемы анексіі паўвострава і парушэнняў правоў украінцаў у Крыме, паведамляе Інтэрфакс-Украіна.
Першым на старонцы міністэрства ў фэйсбуку апублікавалі зварот спявачкі Джамалы.
Дарадца міністра па пытаннях інфармацыйнай палітыкі Эмінэ Джэпар распавяла на прэс-канферэнцыі, што ў пачатку сакавіка ў Кіеве і іншых гарадах Украіны з'явяцца білборды. «На гэтых бордах вядомыя людзі раскажуць пра сваё стаўленне да Крыма», — сказала яна.
Акрамя таго, міністэрства ініцыявала здымку дакументальнага фільма аб анексіі Крыма.