Вытворца шакаладак «Марс» і «Снікерс» адклікае з некаторых краін сваю прадукцыю. Прычынай стаў кавалачак чырвонага пластыку, які выявілі ў батончыкаў «Снікерс» у Германіі. З Беларусі шакалад адклікаць не будуць.

Кампанія добраахвотна адклікае некаторую прадукцыю гандлёвых марак «Снікерс», «Марс», «Мілкі Уэй» і Celebrations, якая была праведзена на фабрыцы Mars у Нідэрландах з 5 снежня 2015 года па 18 студзеня 2016. Прычына рашэння — кавалачак чырвонага пластыку, знойдзены у батончыках «Снікерс». Паводле інфармацыі расійскіх выданняў, гэтае рашэнне закране 55 краін.

«Беларусь не ўваходзіць у спіс краін, дзе ажыццяўляецца адліканне прадукту, — паведаміў TUT.BY менеджары па карпаратыўных сувязях і развіцці кампані і«Марс» па Казахстане, Цэнтральнай Азіі, Каўказе, Малдове і Беларусі Павел Саліхаў. — У Беларусі рэалізуецца прадукт, выраблены ў Расіі. Кампанія «Марс адклікае прадукт, выраблены ў Нідэрландах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?