Міліцыя абвясціла ў вышук 16-гадовую Анастасію Гусакову, якая самавольна пакінула Дзіцячы сацыяльны прытулак у Бабруйску.

Як паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, непаўнагадовая бабруйчанка пайшла з прытулку 20 лютага і да гэтага часу яе месцазнаходжанне невядомае. «Дзяўчына раней неаднаразова сыходзіла з хаты, схільная да бадзяжніцтва», — адзначылі ва УУС.

На выгляд зніклай 16 гадоў, рост сярэдні 160-170 см, сярэдняга целаскладу, вочы блакітныя, вушы адтапыраныя, валасы светла-русыя да плячэй. Была апранутая ў куртку сінюю кароткую з капюшонам, чорныя штаны, белую кофту, чорныя паўбоцікі.

Міліцыя просіць тых, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб месцы знаходжання дзяўчыны, неадкладна паведаміць пра гэта па тэлефоне 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?