Белстат абнародаваў звесткі па налічаным сярэднім заробку (г.зн. «бруднымі») за студзень. У параўнанні са снежнем ён знізіўся ажно на 872 тыс. рублёў (складаў 7 млн 424 092) да 6 млн 551 тыс. 585 рублёў.

Калі лічыць па сярэднеўзважаным курсе даляра за студзень, то гэта ўсяго 327,75 даляра (прычым «бруднымі»), а калі па курсе даляра на 25 лютага, то гэта — 302 даляры.

Як бачым, заробак у рублях знізіўся проці студзеня 2015 года. З улікам інфляцыі гэта азначае, што рэальны заробак, па афіцыйных звестках, абваліўся амаль на 20%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0