Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю распачаў 13 крымінальных спраў адносна службовых асоб прадпрыемстваў сістэмы ЖКГ, паведаміў журналістам намеснік начальніка аддзела ДФР КДК Беларусі Юрый Кардымон.

Паводле слоў Юрыя Кардымона, крымінальныя справы распачатыя ў кожнай з абласцей і ў Мінску. Дзеяннямі службовых асоб, якія трапілі ў поле зроку праваахоўнікаў, нанесена істотная шкода дзяржаўным і грамадскім інтарэсам у жыллёва-камунальнай сферы, у тым ліку нанесеная шкода грамадзянам Беларусі ў асабліва буйным памеры.

Крымінальныя справы распачатыя па арт.426 Крымінальнага кодэкса (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў).

У ходзе праверачных мерапрыемстваў выяўлена, што службовыя асобы падраздзяленняў і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у структуры жыллёва-камунальнай гаспадаркі абласцей і Мінска, а таксама арганізацый, што аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі, наўмысна ўчынілі дзеянні, якія яўна выходзяць за межы прадастаўленых ім правоў і паўнамоцтваў. Былі сфармаваныя неабгрунтавана завышаныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі і затраты, звязаныя з іх аказаннем.

Камітэт дзяржаўнага кантролю ва ўзаемадзеянні з Генеральнай пракуратурай працягне праверачныя мерапрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?