25.02.2016 / 09:15 У Вільні з'явіцца вуліца Барыса Нямцова Гарадская рада Вільні 24 лютага аднагалосна прыняла рашэнне аб увекавечанні памяці расійскага палітыка Барыса Нямцова. Пра гэта паведамляе партал Delfi. Імем Нямцова ў літоўскай сталіцы будзе названа вуліца ці сквер.