Днём 24 лютага мужчына прыехаў з Ваўкавыска разам з сынам у польскае консульства ў Гродне, каб забраць пашпарт. Пры выездзе з паркоўкі ён трапіў у невялікае ДТЗ, а калі выйшаў з аўтамабіля, упаў як мёртвы.
Як паведамляе «Блог Гродна», мужчына пасля аварыі моцна расхваляваўся і ў яго не вытрымала сэрца. Медыкі канстатавалі, што ён памёр ад сардэчнага прыступу.
«Паводле словаў відавочцаў, у момант аварыі жанчына на «Рэно» здавала заднім ходам і ўдарыла «Таёту», — піша «Твой Стыль». — Аднак, калі прыехалі супрацоўнікі ДАІ, яна віну не прызнала і сцвярджала, што ўрэзаліся ў яе».
Вядома, што ў памерлага мужчыны 15 гадоў таму здарыўся інфаркт, іншых праблем са здароўем не было.