Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна сам-насам праходзіць у Палацы Незалежнасці.
Кіраўнікі дзяржаў вырашылі пагутарыць да пачатку пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Плануецца, што прэзідэнты абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, а таксама міжнароднай праблематыкі.