Фота football.by

16 красавіка адбыліся першыя паўфінальныя матчы Кубку Беларусі па футболе. Сярод чацьвёркі каманд, што дайшлі да гэтай стадыі, няма выпадковых каманд — усе лідэры беларускага футболу.

Юры Пунтус і ягонае МТЗ‑РІПА ў Барысаве экзамэнавалі леташняга чэмпіёна БАТЭ. Варта адзначыць што гульня двух «трактарных» каманд выдалася досыць вясёлай. У сярэдзіне першага тайму барысаўцы выйгравалі 2:1, але перавагу захаваць не змаглі. Двойчы Ерамчук, Вячаслаў Глеб і Канцавой забясьпечылі перамогу сталічнай камандзе — 4:2.

На 57‑ай хвіліне гульні быў выдалены галоўны трэнэр БАТЭ Віктар Ганчарэнка.

Больш сумнай на галы аказалася гульня ў Салігорску, дзе «Шахцёр» прымаў менскае «Дынама». Адзінае ўзяцьце варот было зафіксаванае на 38‑ай хвіліне гульні. Гэтым голам Андрэй Лявончык прынёс перамогу «гарнякам» — 1:0.

Матчы ў адказ пройдуць 30 красавіка. Фінал Кубку Беларусі -- 18 траўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?