Ноччу 25 лютага на выспе Самуй у Тайландзе двое дзяўчат загінулі ў аўтакатастрофе — машына ўрэзалася ў прыпаркаваную за крутым паваротам спецтэхніку. Адна з іх — 26-гадовая мінчанка Мая Буйніцкая. Яе родныя, цяпер праз консулаў збіраюцца ўсе неабходныя дакументы для транспарціроўкі цела на радзіму.

У машыне разам з беларускай знаходзілася яе сяброўка з Новасібірска (Расія), 23-гадовая Кацярына Пушканава.

«Ёсць фатаграфіі з месца аварыі: гэта круты паварот прыкладна на 90 градусаў, проста ўезд на будоўлю. Там стаяў экскаватар, яны на поўнай хуткасці ўехалі ў яго, нават тармазнога шляху не было. Усё здарылася ноччу, яны не заўважылі…», — распавёў TUT.BY адзін з блізкіх Маі Буйніцкай.

Пра здарэнне родным паведамілі мясцовыя жыхары, якія знайшлі непадалёк ад месца ДТЗ мабільны тэлефон беларускі — яны напісалі пра тое, што здарылася праз сацсеткі.

Цяпер родныя падтрымліваюць сувязь з Тайландам праз Пасольства Беларусі ў В'етнаме. На востраве Самуй збіраюцца ўсе неабходныя дакументы для транспарціроўкі цела, у тым ліку пасведчанне аб смерці. Сем'і ўжо апазналі загінулых па фотаздымках.

У пасольстве Рэспублікі Беларусь у В'етнаме TUT.BY консулы пацвердзілі, што сапраўды займаюцца такім выпадкам.

Паводле папярэдняй інфармацыі, страхоўка Маі Буйніцкай была выпісаная на меншы тэрмін знаходжання і цяпер дакумент не дзейнічае. Таму ўсе выдаткі на транспарціроўку цела сіламі спецыяльных службаў родным прыйдзецца аплаціць самастойна.

У сям'і кажуць, папярэдне гаворка ідзе мінімум аб 5 тысячах еўра — аператыўна ўсю суму яны не паспяваюць сабраць. Інакш гэты працэс можа зацягнуцца як мінімум на тыдзень. Таму цяпер сям'я адкрывае рахунак у банку, на які пазней змогуць зрабіць перавод усе ахвотныя дапамагчы (дадзеныя будуць дададзеныя пазней на партале).

Па словах родных Маі Буйніцкай, дзяўчына са снежня мінулага года знаходзілася ў Тайландзе — адпачывала і працавала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?