За здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару ў Мінску затрыманы студэнт. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Сёння супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрыманы 18-гадовы малады чалавек, якога шукалі за здзяйсненне гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару», — адзначылі ў ГУУС.

Хлопца затрымалі каля аднаго з інтэрнатаў, які належыць сталічнай ВНУ. Малады чалавек жыве ў Жодзіна, а ў Мінск прыехаў на вучобу. Раней ён не судзімы, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся.

Як паведамлялася, 18 лютага ў Цэнтральнае РУУС сталіцы звярнуліся некалькі дзяўчат, якія распавялі, што невядомы малады чалавек на вул. Рачной (раён «Дразды») дэманстраваў мінакам геніталіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?