Дачка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава Хадзіжат стала пераможцам рэгіянальнага этапу усерасійскага конкурсу «Вучань года-2016». Пра гэта ў сераду, 24 лютага, паведамляе kavtoday.ru.
Дачка Кадырава адправіцца на фінальны этап конкурсу, які будзе праходзіць ва Ульянаўску з 28 сакавіка па 1 красавіка.
Хадзіжат з'яўляецца хафізам: мусульманінам, які вывучыў Каран на памяць. Яна адна з шасці дачок Кадырава. Усяго ў яго дзевяць дзяцей.