Папа Францішак прыняў сёння генеральнага дырэктара і сузаснавальніка Instagram Кевіна Сістрома. Сустрэча, на якой абмяркоўвалася аб'яднаўчая сіла фота- і відэавыяў, адбылася ў Апостальскім палацы ў Ватыкане.
@newsva
Як напісаў Сістром на сваёй старонцы, «з папам Францішкам мы размаўлялі пра выявы як інструмент аб'яднання людзей розных культур і моў». «Гэтая сустрэча стала незабыўнай ў маім жыцці», — указаў ён.
Пантыфік атрымаў у дар кнігу з падборкай найлепшых фотаздымкаў, апублікаваных у Instagram ва ўсім свеце. У Ватыкана, які актыўна выкарыстоўвае сродкі сучаснай камунікацыі, у гэтай сацыяльнай сетцы ёсць уласная старонка instagram.com/newsva.
Раней Францішак сустракаўся з генеральным дырэктарам Apple Цімам Кукам.