Reuters
Арсень Яцанюк пагадзіўся добраахвотна сысці ў адстаўку, паведаміла крыніца РБК-Украіна ва ўрадзе.
16 лютага прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў Яцанюка да «татальнага перафарматавання» урада і прапанаваў яму сысці ў адстаўку. На думку Парашэнкі, урад згубіў давер з боку жыхароў краіны.
На пасяджэнні ў Вярхоўнай радзе дэпутаты не змаглі адправіць Яцанюка ў адстаўку. У карысць рашэння выказаліся толькі 194 дэпутаты пры неабходных 226.
17 лютага Парашэнка заявіў, што прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк на працягу трох месяцаў павінен пакінуць сваю пасаду.
Новым прэм'ерам можа стаць міністр фінансаў Наталля Ярэська.
Наталля Ярэська нарадзілася ў 1965 г. у горадзе Элмхерст, штат Ілінойс, ЗША, у сям'і выхадцаў з Украіны. У 1989 годзе скончыла Школу дзяржаўнага кіравання імя Кенедзі пры Гарвардскім універсітэце са ступенню магістра дзяржаўнага кіравання.
У 1989-1991 гады — супрацоўнік па эканамічных пытаннях у аддзеле Савецкага Саюза, Дэпартаменце Еўропы і Канады Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША. У 1991—1992 гады - дарадца ў Эканамічным Бюро Дзяржаўнага Дэпартамента ЗША.
У 1992—1995 гадах - старшыня эканамічнага аддзела Амбасады ЗША ва Украіне.
З 2 снежня 2014 г. — віцэ-прэм'ер ва ўрадзе А. Яцанюка.