Кіраўнік Адэскай аблдзяржадміністрацыі Міхаіл Саакашвілі выгнаў з пасяджэння Рады эканамічнага развіцця рэгіёна прадстаўніка СБУ.

Саакашвілі спытаўся, чаму ў зале не прысутнічае кіраўнік СБУ ў Адэскай вобласці Сяргей Батракоў.

У адказ на гэта з месца ўстаў адзін з прадстаўнікоў СБУ, які паведаміў, што Батракоў не змог быць на нарадзе.

«Я не пацярплю такога абыякавага стаўлення ад СБУ, вы займаецеся дурасцю, падтрымліваеце арэхавую мафію ды іншае. Батракоў павінен тут быць, хто ён такі, што смее нас байкатаваць, хай неадкладна прыйдзе сюды начальнік СБУ. Недатыкальных тут няма, вы занадта заганарыліся, ідзіце адсюль», — заявіў кіраўнік Адэскай вобласці.

Прадстаўнік СБУ спрабаваў звярнуцца да Саакашвілі, аднак той абарваў яго зварот і папрасіў выйсці з залы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0