Першая калона ідзе пад лозунгам «Забіты за свабоду» і «Героі не ўміраюць».
Некаторыя дэманстранты прыйшлі таксама з плакатамі «Я супраць анексіі Крыма» і «Расія без Пуціна».
Сярод вядомых людзей, на шэсці заўважаны палітыкі Аляксей Навальны і Рыгор Яўлінскі, Міхаіл Касьянаў і Ілья Яшын, эканаміст Сяргей Аляксашанка, адвакат Генры Рэзнік.
Да шэсця далучыліся пратэстоўцы-дальнабойнікі.
Усяго, паводле падліку расійскіх праваабаронцаў, на шэсце прыйшлі 22800 чалавек.
Цікава, што амонаўцы затрымалі і занеслі ў аўтазак чалавека ў масцы Пуціна.
Адзін з лідараў расійскай апазіцыі Барыс Нямцоў быў забіты год таму пад сценамі Крамля.
Апазіцыя прасіла дазволу прайсці па мосце, на якім забілі Нямцова. Аднак улады не далі такога дазволу.
Цэнтр Масквы і Крэмль ачэплены спецназам.
Акцыі памяці Нямцова прайшлі таксама ў Самары, Разані, Уладзіміры, Варонежы, Барнауле, Кемераве і Пецярбургу.