• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
28.02.2016 / 19:20

Паэт Алег Мінкін: У жыцці я практычна не размаўляю па-беларуску, думаю па-расейску

«Ня меч і шчыт бароняць мову, а — дасканалы твор». Гэты верш польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда актуальны і для Беларусі. Што думае ягоны перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы — юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй?

Госьцем перадачы «Вольная студыя» на Радыё Свабода — беларускі паэт, грамадзянін Расеі й жыхар Вільні Алег Мінкін.

— Алег, даволі працяглы час ты не падаваў аніякіх вестак пра сябе. Чым займаўся ў апошнія гады?

— Апошнія гады я гастарбайнічаў на будоўлях Масквы. Цяпер ужо не гастарбайнічаю, увогуле нідзе не працую — на пэнсіі. Прафэсія ў мяне інжынэр-электрык, на будоўлях яна запатрабаваная. Я і раней працаваў на маскоўскіх будоўлях, а трапіўшы туды ўжо з добрым досьведам, стварыў брыгаду, у якой былі пераважна кыргізы ды ўзбэкі. Кіргізы — самыя добрыя працаўнікі, яны адказныя, мэнталітэт іхны блізкі да нашага. У іх менш намазаў, яны больш гарэлкі п’юць. Дарэчы, усе масквічы зьдзіўляліся, як я адразу адрозьніваў узбэка ад кыргіза… З 1991 году (зь перапынкамі) я жыву ў Вільні, але сёньня мяне там нічога не трымае. Хіба прывычка. Працаваць на будоўлях ці дзе яшчэ я больш не хачу. Ня тое што стаміўся — проста жыцьцё вельмі кароткае. Хацелася б інтэлектуальна трохі папрацаваць. Напрацовак у мяне шмат, перакладаў розных, добра было б нейкія замовы мець.

— Працуючы на будоўлях, ці ўдавалася пісаць?

— Я пішу цыклямі. Скажам, апошні па часе выданьня мой зборнік «Пэнаты» цалкам складаецца зь вершаваных цыкляў. Падчас працы ў Маскве я напісаў два цыклі — паводле Амара Хаяма і «Гастарбайтар». Увогуле, калі займаешся справамі, далёкімі ад літаратуры, тады паэзія прыходзіць да цябе ў нейкім такім нерушы.

— У Менск ты прыехаў як удзельнік Стральцоўскага паэтычнага фэстывалю. Дзясяткі паэтаў, публічныя выступы, дыскусіі — наколькі табе цікава сустракацца з калегамі ў такім фармаце?

— Фэстываль «Вершы на асфальце» для мяне найперш пазнаваўчая імпрэза. Ці ня першая такая ў жыцьці. Вядома, у Літве падобныя фэстывалі таксама адбываюцца, скажам, там ёсьць «Паэтычная вясна» — таксама прыяжджаюць паэты з розных краёў. У першыя гады жыцьця ў Вільні я ўдзельнічаў у такіх імпрэзах. Паўтаруся, для мяне гэта вельмі пазнаваўча, паколькі цяпер я неяк адстаў ад сучаснага літаратурнага жыцьця. Стральцоўскі фэстываль дазволіў мне ў канцэнтраваным выглядзе адчуць, што такое сучасная паэзія і ўбачыць жывых творцаў.

— Калісьці ў «Анкеце Свабоды» (была такая рубрыка на нашым радыё) ты прызнаўся, што ня бачыш і не адчуваеш свайго чытача. А хіба такое магчыма — пісаць у пустэчу?

— Магчыма, чаму ж не. Мне насамрэч найперш цікавы сам акт тварэньня. Гэта вельмі рэдкі стан — ён находзіць на цябе незалежна ад таго, ты па вуліцы ідзеш ці высока на рыштаваньнях сядзіш. Гэты стан прыходзіць і трывае пэўны час. І ты толькі просіш Бога, каб ён не зьнікаў, трымаеш яго ў сабе. Ён можа пратрымацца гадзіну ці адзін дзень. У мяне бываў па некалькі дзён. Потым стан той зьнікае і можа месяцамі ці нават гадамі да цябе не вяртацца. Са мной так. Пры перакладах — адчуваньні зусім іншыя. Тады запаляесься натхненьнем паэта, якога перакладаеш. А далей — мне ўжо нецікава. Раней, калі быў маладзейшы, імкнуўся надрукавацца. Цяпер такога імкненьня няма. Можа, прыйдзе такі час, што не захочацца і на паперу пераносіць узьніклыя радкі. А што да жывых кантактаў з паэтамі… Я ведаць асабіста паэтаў не хачу. Нават не хацеў бы сустрэцца з тымі, якія ўжо даўно памерлі і паэзію якіх я люблю. Напрыклад, з Анатолем Сысам. Я нават шкадую, што яго ведаў. Вершы ў яго цудоўныя — мне іх дастаткова. Хто ведае, можа быць, і пра мяне нехта так скажа.

— Ужо дэбютная твая кніжка «Сурма» мела шмат хвалебных водгукаў у друку. Вось што пісала, напрыклад, Зоська Верас у лісьце да Алеся Белакоза ў 1985 годзе: «У мінулым тыдні Арсень Ліс прывёз мне маленькую кніжачку вершаў. Гэта цуд — ня вершы! Не магу ад іх адарвацца. Мова, зьмест вершаў — зачароўваюць, яны нібыта просьценькія, але глыбокія па зьмесьце Кожны вечар бяру тую кніжку — прачытаць хоць пару вершаў, глынуць сьвежага паветра». А хто ўплываў на тваё станаўленьне як паэта?

— Яшчэ са студэнцкіх гадоў у мяне быў вельмі багаты збор замежнай клясыкі. Усякай — кітайскай, японскай, старажытнагрэцкай, рымскай — усё, што хочаш. Былі і расейскія паэты ўлюбёныя. Да выданьня першай кніжкі я прыйшоў ужо ўнутрана сьпелым паэтам. Што праўда, пачынаў пісаць па-расейску. Слабенькія вершыкі былі. Беларуская паэзія мяне спачатку наогул не цікавіла. Я не адчуваў ні Купалу, ні Коласа, хіба толькі Багдановіч мне запомніўся са школы. Помню, прачытаў ягоны верш «Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі, сінякрылы матылёк…» і з гэтымі радкамі ў галаве паехаў вучыцца ў Маскву. А вярнуўся назад ужо абазнаным у сусьветнай паэзіі. А да беларушчыны прыйшоў пасьля таго, як пазнаёміўся ў Вільні з Вінцэсем Мудровым і Ўладзімерам Арловым — яны ўжо ў той час былі сьвядомымі беларусамі, мелі свае суполкі. Вось яны і пачалі на мяне ўплываць. Ня вельмі каб пасьпяхова. Потым Арлоў, здаецца, сказаў: «Пачытай Караткевіча». А я тады працаваў у Гомелі інжынэрам, каля гатэлю быў шапік, дзе я і набыў кнігу Караткевіча «Зь вякоў мінулых». Сеў, разгарнуў і адразу натрапіў на апавяданьне «Сіняя-сіняя». Там інсургент Пятрок ратуе нейкую арабскую дзяўчынку. Я прачытаў тое апавяданьне, і мяне адразу прабіла беларуская сьвядомасьць. З захапленьня Караткевічам. Хлопцы цэлы год мяне апрацоўвалі, а я ў адзін момант стаў беларусам — праз Караткевіча. Вось самы галоўны ўплыў на мяне — «Сіняя-сіняя». Ну, а калі ўжо рыхтаваў да друку «Сурму», мне так неназойліва, але істотна дапамог Янка Сіпакоў.

— У цябе ёсьць верш «Хата» — мне ён падаецца праграмным. Эпіграфам там — радкі Францішка Багушэвіча: «Я ня кіну хаты, хоць вы мяне рэжце, не пайду да вас я, хіба у арэшце». Для кагосьці літаратура XIX стагодзьдзя (ды й ладнай часткі ХХ-га) безнадзейна састарэла і ня можа нічога даць новым пакаленьням. Ты так ня думаеш?

— У псыхааналітыка Карла Юнга ёсьць такі панятак — «калектыўны архэтып». Ён складаецца тысячагодзьдзямі й прысутнічае ў сьвядомасьці кожнага чалавека. Гэта вечнае, што жыве ў нашай падсьвядомасьці незалежна ад таго, да якой школы ці пакаленьня мы належым. Калі паэт у сваёй творчасьці закранае гэты архэтып — насустрач яму душа адгукаецца. З Багушэвіча якраз вобраз беларускай хаты і пачаўся. Здаецца, Антон Луцкевіч пісаў, што ў паэзіі нашай перамог напрамак да патрыярхальнай вёскі — тае самае хаты. У гэту сыстэму ўкладваецца і Колас, і Купала. Я пераасэнсаваў вобраз літаратурнай беларускай хаты, мне захацелася наблізіць яе да нейкай транстэндэнцыі, да мэтафізыкі. Хата ў нас ужо нешта мэтафізычнае. Я лічу, што нашы сучасныя паэты сьціплыя і палахлівыя ў гэтым пытаньні. Яны адважныя толькі ў рыфмаваньні, у розных цікавых хадах, заклапочаныя, каб іх было цікава слухаць. У чым я яшчэ раз пераканаўся на Стральцоўскім фэсьце. Але нашай сучаснай паэзіі відавочна не хапае мэтафізыкі.

— Не магу не згадаць і плён тваёй перакладчыцкай дзейнасьці. Найперш гэта кнігі польскіх клясыкаў Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна і Леапольда Стафа. Перакладаючы, ты аддаеш ці, наадварот, узбагачаесься сам?

— У кожнага сапраўднага паэта свой паэтычны сьвет. Сьвет гэты можа быць вельмі загадкавы, вельмі цікавы, якога ты не чакаў. Калі блукаеш у такім сьвеце, то пачынаеш сам мяняцца. На маю думку, перакладчык павінен залазіць у скуру паэта і пісаць ад яго імя. Асабліва калі перакладае не выпадкова. Я не люблю, калі калектыўныя зборнікі робяць — бяруць, напрыклад, Чэслава Мілаша і накідваюць у кнігу з розных бакоў па вершу. Самым чужым і незразумелым для мяне быў Норвід. Я доўга ня мог зразумець ягоны сьвет, знайсьці ў сабе штосьці сугучнае. Але знайшоўшы — узбагаціўся. Разумееш, калі паэт роўны і блізкі табе, ты пачынаеш чытаць і як бы ўжо ведаеш, чым усё скончыцца. Калі паэт слабейшы, то скрозь ідзе донарства — ты аддаеш. Скажам, перакладаючы Паўла Грабоўскага, я проста замучыўся. Гэта добры лірык, шчыры ўкраінскі патрыёт, але… Дзіўны з гледзішча паэтыкі Баляслаў Лесьмян. Усё, што ў яго душы, ён можа на паперы адлюстраваць. Вось заўсёды скардзяцца, што «мысль изреченная есть ложь», а ў Лесьмяна няма такога, гэта адрозьнівае яго ад усіх астатніх. Норвід — ён першапраходзец. Да яго была рамантычная польская паэзія — зразумела, што з гэтым зьвязана. А Норвід прыйшоў і сказаў, што польская паэзія — гэта абрыдлая ўсім сечка і мазурка. І пачаў уводзіць у паэзію маральныя катэгорыі. Вельмі цікава было зь ім працаваць. Стафа мяне вельмі прасіў перакласьці Васіль Сёмуха, які загадваў перакладамі ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». За савецкім часам усё было проста. Быў выдавецкі плян, прыходзіш, табе даюць паэта, можна нават выбраць, які табе падабаецца, ды яшчэ і грошы атрымаеш потым. Стаф і Лесьмян — гэта вельмі розныя творцы, гэта як ноч і дзень. Для нагляднасьці прывяду дзьве цытаты. Спачатку зь верша «Пчолы» Стафа:

«Залатыя князёўны, увішныя пчолы,
служкі верныя працы і мудрасьці боскай, 
трункам Пяста гасьцінным вы поіце вёску, 
здабываеце сьвечкі пабожным касьцёлам».

А вось «Пчолы» Лесьмяна:

«У глухім сутарэньні, у змроку жыльлёвым, 
дзе нябыт замест даху нябожчыкам служыць, 
пэўнай ноччу адвечнай (для нас жа — ліпнёвай) 
загуло штось праз сон… сьмерць наструніла вушы. 
Гэта — пчолы, што зьбіліся ў цемры са шляху, 
заляцелі ў край мёртвых, бы ў вулей гаротны».

— Сапраўды, як дзень і ноч. Нядаўна ў Дзень роднай мовы я выступаў у Бабруйску і цытаваў Норвіда ў тваім перакладзе: «Ня шчыт і меч бароняць мову, а — дасканалы твор». Узьнікла нават невялічкая дыскусія. Усё ж, можа быць, і нейкае абарончае заканадаўства мове не зашкодзіць?

— Я гэты верш часта чытаў змагарам за родную мову. Калі ладзіліся нейкія імпрэзы, мяне стараліся выкарыстаць, каб я нейкі палітычны плякат прыдумаў. Ты ж паэт, казалі, напішы нам плякат. Сапраўды, якое можа быць змаганьне за мову, калі на гэтай мове няма добрых твораў? Ніякі закон тут не дапаможа.

— Калі ты гаварыў пра часіны, а нават дні натхненьня, я прыгадаў, што ты склаў першы і адзіны пакуль беларускі слоўнік рыфмаў. Навошта ён? Не ўяўляю, як паэт Мінкін падбірае рыфмы па слоўніку.

— Што ж тут неўяўляльнага? Бывае так, што рыфма падказвае, штурхае цябе, заводзіць у нечаканую, цікавейшую прастору. Рыфма — гэта нешта жывое. Так што ў слоўнік рыфмаў я зазіраю. Радзей — калі пішу сам. Часьцей — калі перакладамі займаюся. У мяне ўсё ж тэхнічная адукацыя — ratio працуе таксама. Я склаў яшчэ адзін слоўнік — беларуска-расейскіх адпаведнікаў. Скажам, як перакласьці на расейскую «Жыве Беларусь!» і г.д. Іншая справа, што мова, на якой мы размаўляем, гэта суцэльныя калькі з расейскай. «Як справы», «да пабачэньня» і падобнае. Так фармуецца калькаванае мысьленьне. І гэта вялікая праблема. Я жыву ў Вільні — ізалявана ад беларускай мовы, у Маскве таксама не было з кім пагаварыць. Атрымліваецца, што ў жыцьці я практычна не размаўляю па-беларуску, невядома, на якой мове думаю, хутчэй за ўсё — па-расейску.

— Ты думаеш па-расейску?

— Мне здаецца — так. Я проста хуценька перакладаю, калі размаўляю па-беларуску. У мяне і грамадзянства расейскае. Прыняў у свой час, каб бесьперашкодна выяжджаць на заробкі. Так сталася… Але калі я чую беларускую мову, то ўжо машынальна адзначаю ўсе калькі. Мова ў нашых старэйшых пісьменьнікаў яшчэ была не закалькаваная, хоць і яны ўжо вучыліся ў савецкіх школах. А наша пакаленьне… Вось нябожчык Анатоль Сыс. Калі мы апошнім разам зь ім сустрэліся, незадоўга да яго сьмерці, ён слухаў мяне і ўсё паўтараў: «Калька, калька, калька». Я тады не зусім разумеў, а цяпер ведаю, пра што ішла гаворка. У нашым штодзённым маўленьні вельмі многа калек, гэта мора, у якім беларуская мова можа патануць.

Алег Мінкін нарадзіўся ў 1952 годзе на Магілёўшчыне. Закончыў Маскоўскі інстытут інжынэраў сельска-гаспадарчай вытворчасьці. Працаваў электрамантажнікам, інжынэрам у сыстэме «Галоўтранснафта», будаўніком, рэдагаваў газэту «Рунь». Аўтар трох паэтычных зборнікаў, пераклаў на беларускую мову кнігі Цыпрыяна Норвіда, Баляслава Лесьмяна, Леапольда Стафа. Жыве ў Вільні.

svaboda.org

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Палітыка і грамадства
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх