Маршрутка і тры легкавыя аўтамабілі сутыкнуліся ў Мінску, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Фрунзенскага РУУС Алена Волчак.

ДТЗ здарылася сёння на вуліцы Прытыцкага. Аўтамабіль «Сітраен» спыніўся для аб'езду перашкоды недалёка ад прыпынку грамадскага транспарту. За ім запаволілі рух машыны «Форд Мондео» і «Фольксваген Гольф».

У гэты час маршрутка, якая ехала ззаду трох легкавікоў, пратараніла «Фольксваген», і ён па інэрцыі паляцеў у аўтамабілі, якія спыніліся наперадзе. У аварыі пацярпелі два пасажыры маршруткі, а таксама кіроўца «Фальксвагена», усе яны дастаўленыя ў бальніцу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай здарэння стала невыкананне дыстанцыі кіроўцам мікрааўтобуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?