Лідар гурту Brutto Сяргей Міхалок размясціў у сеціве відэазварот, у якім распавядае пра размову з чыноўнікамі наконт канцэрта ў Мінску.

Нагадаем, што раней спявак заявіў пра пачатак сацыяльнага эксперыменту. Ён прапанаваў зладзіць канцэрт у Мінску ў любы час і дзень, а грошы, які будуць атрыманыя з канцэрта, гурт аддасць на дабрачыннасць. Такім чынам ён прапануе дзяржаве абвергнуць чуткі пра чорныя спісы ў Беларусі.

У відэа спявак сцвярджае, што Мінгарвыканкам ужо даўно чакае Brutto ў Мінску. Але ці ўсё ідзе, як запланавана? Мы звярнуліся па каментар да Віталя Гуркова — аднаго з вакалістаў Brutto і шматразовага чэмпіёна свету па муай-тай.

«Сітуацыя вельмі неадназначная, насамрэч. Так, былі перамовы, былі сустрэчы. Праводзілася праверка па розных інстанцыях. Але складаецца ўражанне, што яны шукаюць, на каго перакласці адказнасць за наш канцэрт у Мінску. Я вельмі спадзяюся і веру, што гэта абсалютна магчыма. Але працэс зацягваецца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?