Расія з 1 сакавіка спыняе імпарт расліннай прадукцыі з Ліберыі праз Беларусь.

У Рассельгаснаглядзе падазраюць, што сертыфікаты на гэтую прадукцыю могуць быць падробленымі, а паходжанне самой прадукцыі — з краін, на якія распаўсюджваецца расійскае эмбарга.

Агенцтва ТАСС паведамляе, што будуць спыненыя таксама пастаўкі з Кеніі і Індыі. Іншыя інфармацыйныя агенцтвы перадаюць, што рашэнне адносна імпарту прадуктаў з Індыі і Кеніі праз Беларусь пакуль не прынятае, але абмяркоўваецца.

Як заявіў кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт, яго ведамства лічыць, што сертыфікаты могуць падрабляцца ў Нідэрландах.

«У Нідэрландах, мабыць, ідзе падробка сертыфікацыі, таму што гэта ідзе праз Нідэрланды», — цытуе яго словы агенцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0