«Да 18-гадовага хлопца падсеў малады чалавек, які пачаў цікавіцца, ці правільнай той арыентацыі. Хлопец спытаў, чаго ад яго хочуць, але ў адказ атрымаў пагрозы фізічнай расправы. Суразмоўца працягваў пагражаць, пасля чаго схапіў хлопца за шыю і пачаў ламаць так, што таму не ставала дыхання, каб крыкнуць. Людзі, што знаходзіліся ў вагоне, не заступіліся за хлопца. Ён пачаў сам адбівацца», — распавяла Вольга Куцько

Затым хуліган схапіў пацярпелага за куртку і на станцыі метро «Акадэмія навук» пацягнуў да выхаду з вагона, каб працягнуць «размову» на вуліцы.

«Спалоханы хлопец паспеў вырвацца і застаўся ў вагоне цягніка. Даехаўшы да патрэбнага прыпынку, ён адразу ж патэлефанаваў бацьку. Разам з бацькам яны выклікалі міліцыю. Па гэтым факце праводзіцца праверка», — патлумачыла прэс-афіцэр.

Яна таксама паведаміла, што інцыдэнт адбыўся каля 01.00, у вагоне было нешматлюдна.

«Калі вы бачылі ці вам знаёмыя маладыя людзі, адлюстраваныя на відэа, звярніцеся ў Першамайскае РУУС Мінска па тэлефонах 8 (029) 144 85 90, 8 (017) 280 02 02. Канфідэнцыяльнасць гарантаваная», — дадала Вольга Куцько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?