Харватыя будзе абараняць свае межы ў выпадку неабходнасці з дапамогай арміі і паліцыі, заявіў прэм'ер-міністр Харватыі Ціхаміраў Арэшкавіч.

Пасля перамоваў з канцлерам Германіі Ангелай Меркель, якія прайшлі ў гэты аўторак, Арэшкавіч абяцаў выпрацаваць рашэнне міграцыйнага крызісу ў Еўропе.

Сама Меркель пасля перамоваў заявіла, што еўрапейскім краінам трэба рэалізаваць план па размяшчэнні бежанцаў, якія прыбываюць у Грэцыю. Яна выказала шкадаванне, што ЕС не пачаў раней прымаць меры па абароне мяжы.

У панядзелак мігранты, якія сабраліся на мяжы Грэцыі і Македоніі, прарвалі загароды з дапамогай самаробнага тарана. Паліцыя ўжыла слёзацечны газ, каб разагнаць бежанцаў. У гэты ж дзень паліцыя пачала знос лагера бежанцаў у французскім порце Кале. Там таксама давялося ўжыць слёзацечны газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?