Упраўленне Рассельгаснагляду па Цвярской і Пскоўскай абласцях не прапусціла на тэрыторыю РФ 41 тону перасоленай і недасоленай рыбы аднаго і таго ж беларускага прадпрыемства — ТАА «Мілаград-Фіш».

Як паведаміла 1 сакавіка прэс-служба рэгіянальнага ўпраўлення, пры правядзенні лабараторных даследаванняў 21,5 тоны слабасалёных брушак ласося, якія паступілі праз пункт перасячэння дзяржаўнай мяжы ў вёсцы Доласцы Себежскага раёна Пскоўскай вобласці, Цвярская міжабласная ветэрынарная лабараторыя выявіла неадпаведнасць узору патрабаванням па паказчыку «масавая доля паваранай солі»: яна склала 6,5% пры нарматыве 2—5%.

Пры правядзенні лабараторных даследаванняў салёнай марожанай салакі масай 19,75 тоны, якая паступіла праз пункт перасячэння дзяржаўнай мяжы ў вёсцы Лабок Невельскага раёна Пскоўскай вобласці, Цвярская лабараторыя выявіла неадпаведнасць узору патрабаванням па гэтым жа паказчыку — масавай долі паваранай солі. Па выніках выпрабаванняў яна склала 0,9% пры нарматыве 2—5%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?