Былы лідар тэрарыстычнай групоўкі «Аль-Каіда» Усама бін Ладэн у сваім завяшчанні распарадзіўся выкарыстоўваць большую частку пакінутай ім маёмасці «на мэты джыхаду».

Фота: Flagg Miller

Фота: Flagg Miller

Дакумент, які амерыканская выведка лічыць завяшчаннем «тэрарыста нумар адзін», быў знойдзены спецназам ЗША ў 2011 годзе ў ходзе аперацыі па ліквідацыі бін Ладэна ў яго доме ў Пакістане. Як мяркуюць амерыканцы, гэтае завяшчанне было напісана ў канцы 1990-х гадоў.

Акрамя завяшчання, у рукі спецназаўцаў трапілі яшчэ 112 дакументаў. На дадзены момант значная іх частка застаецца засакрэчанай. Доступ да рассакрэчанай часткі дакументаў, у тым ліку да завяшчання, быў дадзены шэрагу амерыканскіх СМІ.

Бін Ладэн ацэньвае сваю маёмасць у 29 млн даляраў у валюце і актывах. Згодна з дакументам, па адным працэнце ад гэтай сумы ён пакінуў дваім сваім набліжаным — баевіку «Аль-Каіды» Мафузу аль-Валіду і бізнэсмену Абу Ібрагіму Сааду.

Сваіх сваякоў, якім павінна дастацца рэшта сумы, бін Ладэн заклікае выкарыстоўваць сродкі «на мэты джыхаду».

Бін Ладэн быў забіты падчас спецаперацыі спецназа ЗША 2 мая 2011 года ў Пакістане. Цела былога лідара аль-Каіды было пахавана ў моры. Пазней яго сваякі ў лісце газеце New York Times заявілі, што яго забойства пазбавіла іх магчымасці развітацца з целам і парушыла іх правы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?