Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна спартыўна-забаўляльнага комплексу «Чыжоўка-Арэна», распавёў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта па горадзе Мінску Аляксандр Герасімаў.

«Няшчасны выпадак адбыўся яшчэ ў мінулую нядзелю, 28 лютага. Двухгадовая дзяўчынка выпала з вышыні не менш за пяць метраў з акна «Чыжоўка-Арэны» на вуліцу, — сказаў Аляксандр Герасімаў.

Дзіця знаходзіцца ў бальніцы. Паводле інфармацыі лекараў, яе стан стабільны, жыццю дзяўчынкі нічога не пагражае.

Па факце здарэння следчыя праводзяць праверку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?