Напярэдадні Дня Перамогі ў цэнтры Менску будзе ўрачыста адкрыты помнік маршалу Савецкага Саюза Георгію Жукаву.

Бронзавы бюст усталяваны ў сквэры, які сёньня носіць імя вялікага палкаводца, і разьмяшчаецца ў раёне вуліцы Чыгуначнай. Ваенная кар’ера маршала Перамогі была непасрэдна зьвязана зь Беларуссю.

Як паведамілі ў Міжнародным грамадскім фондзе імя Жукава, на цырымонію адкрыцьця помніка плянуюць прыехаць тры дочкі палкаводца і кіраўніцтва горада Жукава Калужскай вобласьці Расеі. Помнік зроблены на сродкі, сабраныя ветэранамі мінулай вайны, , перадае Першы канал беларускага тэлебачаньня.

Цікава, што гэты самы помнік у гэтым самым месцы ўжо быў урачыста адкрыты летась, і таксама акурат напярэдадні Дня Перамогі.

«7 траўня ў Менску, у сквэры на скрыжаваньні праспэкту імя Жукава і вуліцы Чыгуначнай, урачыста адкрыты бюст маршалу Георгію Жукаву, чатырохразоваму Герою Савецкага Саюза», — паведамляў год таму БелаПАН.

У леташняй цырымоніі бралі ўдзел намесьнік старшыні Менскага гарвыканкаму Міхаіл Ціцянкоў, міністр абароны Леанід Мальцаў, пасол Расеі Аляксандар Сурыкаў.

Што праўда, бюст быў пастаўлены на непрывабны шэры пастамэнт у неахайнай зялёнай зоне між мастом другога транспартнага кальца, прамзонай і прыватным сэктарам . За год тэрыторыю вакол помніка крыху дагледзелі, а менскія ўлады нядаўна прысвоілі сквэру імя палкаводца.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0