Суд пагадзіўся перанесці выступы адвакатаў украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка і яе апошняе слова на чацвер. Аб гэтым папрасіў бок абароны.

Саўчанка падчас пасяджэння ў сераду заявіла, што пачне з заўтрашняга дня сухую галадоўку, калі суд возьме больш за два тыдні на вынясенне прысуду. У гэтым выпадку, па яе словах, прысуд ёй будуць выносіць пасмяротна.

Яна таксама сказала, што з'яўляецца афіцэрам украінскіх узброеных сіл і «мела поўнае права абараняць сваю зямлю».

«Вы не маеце ніякага права судзіць мяне», — заявіла яна.

Расійскія абвінавачванне запатрабавала прысудзіць Саўчанка да 23 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор Павел Філіпчук заявіў, што віна Саўчанка поўнасцю даказаная.

Сама Саўчанка яе адмаўляе. На думку абароны, абвінавачванні супраць украінскай лётчыцы былі сфальсіфікаваныя, а сама справа носіць палітычны характар. Абарона мяркуе, што абвінаваўчы прысуд непазбежны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?