Футбаліст кіеўскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі Мікіта Корзун заручыўся з акрабаткай Кацярынай Барысевіч. Дзяўчына выставіла ў свой інстаграм здымак з заручальным пярсцёнкам і напісала, што вяселле запланаванае на чэрвень.
Корзуну праз некалькі дзён споўніцца 21 год, ён лічыцца адным з самых перспектыўных беларускіх футбалістаў. Мікіта зімой перайшоў з мінскага «Дынама» ў кіеўскае.
Кацярына на некалькі месяцаў маладзейшая, яна член беларускай зборнай па акрабатыцы.
0
0
0
0
0
0