Сёньня ўначы былі згуляныя чарговыя матчы першага раўнду Кубку Стэнлі.

«Каларада Эвэланш» Руслана Салея зрабіла вялізны крок для трапляньне ў васьмёрку мацнейшых каманд сёлетняга розыгрышу найпрыстыжнага хакейнага трафэю. «Лавіны» на выезьдзе ў Мінэсоце мінімальна перамаглі тамтэйшых «дзікуноў» – 3:2. Лік у сэрыі цяпер такі ж – 3:2 на карысьць каманды з Дэнвэру, для агульнай перамогі ў сэрыі «Каларада» засталося атрымаць адну перамогу. Наступны матч 19 красавіка паводле сярэднеамэрыканскага часу на пляцоўцы каманды Салея.

Затое вельмі балюча сёньня прайграў «Манрэаль Канадыянс». Каманда братоў Касьціцыных выйграла першы пэрыяд у «Бостана» 1:0, але што адбылося з клюбам далей цяжка даецца разуменьню. Пяць безадказных шайб пабывалі ў варотах юнага Прайса, «канадцы» ж не забілі ніводнай – 1:5. Нават нягледзячы на паразу «Манрэаль» працягвае выйграваць у сэрыі зь лікам 3:2.

***

Астатнія матчы гэтай ночы прынесьлі наступныя вынікі:

«Філядэльфія» – «Вашынгтон» – 4:3 (Лік у сэрыі 3:1);

«Далас» – «Анахайм» – 3:1 (Лік у сэрыі 3:1);

«Сан-Хасэ» – «Калгары» – 4:3 (Лік у сэрыі 3:2).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?