2 сакавіка, вяртаючыся пасля нясення службы, прапаршчык віцебскага Дэпартамента аховы Сяргей Баталка прадухіліў наезд на школьніка.

На праезнай часткі ў раёне вуліцы Будзённага па нерэгуляваным пешаходным пераходзе хлопчык пераходзіў дарогу, следам ішоў міліцыянт. Аўтамабілі на дзвюх палосах спыніліся, саступіўшы дарогу. Прапаршчык звярнуў увагу, што па трамвайных шляхах рухаецца машына, не спрабуючы знізіць хуткасць, а дзіця працягвае ісці наперад. За долі секунды міліцыянт паспеў схапіць школьніка за ручку заплечніка, пацягнуць і сабой закрыць ад удару.

У выніку наезду Сяргей Баталка атрымаў удар левай галёнкі, яму аказалі медыцынскую дапамогу без шпіталізацыі. Шасцікласнік не пацярпеў і адчувае сябе добра.

59-гадовы кіроўца, які здзейсніў наезд на пешаходаў, прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?