Пратаіерэй Фёдар Поўны.

Пратаіерэй Фёдар Поўны.

Вышэйшая дзяржаўная рада Саюзай дзяржавы вызначыла імёны лаўрэатаў прэміі ў галіне літаратуры і мастацтва 2015—2016 гадоў.

Пераможцамі сталі:

1. Расійскі дырыжор Уладзімір Федасееў.

2. Калектыў у складзе пратаіерэя Фёдара Поўнага, скульптура Уладзіміра Слабодчыкава і архітэктара Ігара Марозава. Яны ўганараваныя за помнік Алексію ІІ у Мінску.

3. Калектыў у складзе спевака Анатоля Ярмоленкі, кампазітара Алега Елісеенкава і паэта Івана Юркіна. Прэміяй адзначаны іх альбом «Дзе каліна квітнела».

Кожная прэмія складае 5 мільёнаў расійскіх рублёў. Па цяперашнім курсе гэта каля $70 тысяч. Адпаведна, кожнаму лаўрэату ў складзе калектыва дастанецца па $23 тысячы.

Уганараванне адбудзецца падчас «Славянскага базара» ў Віцебску.

Грошы на конкурс выдзяляюцца ўдзельнікамі Саюзнай дзяржавы парытэтна. Беларускаму бюджэту прэмія каштавала каля $105 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?