Сярод жыхароў сталіцы самы вялікі задэклараваны даход за 2015 год склаў 60,3 мільярда рублёў (больш за 2,8 мільёна даляраў), паведаміла намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па Мінску Галіна Гурыновіч.

«Падача дэкларацый завяршылася 1 сакавіка, але некаторыя дакументы яшчэ не паспелі прыйсці па пошце. Праўда, гэта моцна не зменіць ужо атрыманыя вынікі, — кажа Галіна Гурыновіч. — Усяго фізасобы падалі 9434 дэкларацыі, з якіх ужо разлічана больш за 6 тысяч».

Так, найбольшы даход, які задэклараваў жыхар сталіцы, склаў 60,3 мільярда рублёў — парадку 2,8 мільёна даляраў па сённяшнім курсе.

Пры гэтым самы вялікі падаходны падатак заплаціць зусім іншы мінчанін. Да выплаты яму налічылі 6,3 мільярда рублёў — амаль 295 тысяч даляраў. Гэта на 55 тысяч даляраў менш, чым рэкорд, зафіксаваны годам раней.

Падрабязнасцяў пра тое, чым займаюцца самыя буйныя падаткаплацельшчыкі сталіцы, падатковая не паведамляе.

Усяго з ужо разлічаных дэкларацый прад'яўлена да выплаты падаходнага падатку на 124,3 мільярда беларускіх рублёў — каля 5,8 мільёна даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?