Да прыезду Аляксандра Мілінкевіча ў Пінск міліцыянты і спэцназаўцы зь Берасьця арганізавалі парад ля помніку Леніну, дзе мелася адбыцца сустрэча з палітыкам. Перад самой сустрэчай парад скончыўся і Аляксандр Мілінкевіч змог паразмаўляць з людзьмі.

Каля ста чалавек прысутнічала на сустрэчы ў Пінску.

«Пытаньні былі такія, як і ў многіх іншых рэгіёнах: пра льготы, ахову здароўя, пра незадаволенасьць мясцовай ўладай, карупцыю і многія іншыя,» — расказаў Аляксандр Мілінкевіч.

Напрыканцы сустрэчы невядомы малады чалавек кінуў яйка ў Аляксандра Мілінкевіча. АМАПаўцы і міліцыянты, якіх было многа вакол, кінуліся яго даганяць, аднак не дагналі. Замест яго затрымалі праваабаронцу, прыхільніка Руху «За Свабоду» Андрэя Сушко. Яго адвезлі ў Пінскі РАУС для высвятленьня абставінаў. Туды ж пасля сустрэчы накіраваўся лідэр Руху «За Свабоду».

Пасьля праведзенай тлумачальнай размовы іх адпусцілі й выдзелілі эскорт у выглядзе міліцыянта, які будзе суправаджаць Аляксандра Мілінкевіча да таго часу, пакуль ён ня выедзе за межы Пінскага раёну. Аднак ахова была выдадзена запозна, таму што пакуль актывісты Руху чакалі Аляксандра Мілінкевіча каля РАУС, незнаёмы чалавек прабіў у яго машыне тры колы.

Паводле milinkevich.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0