Гамяльчанка, якая ўдарыла сужыцеля у грудзі нажом, паўстане перад судом, паведамілі ў Гомельскім гарадскім аддзеле Следчага камітэта.

Мужчына і жанчына пазнаёміліся ў канцы 2015 года. Спачатку ён займаўся рамонтам у яе кватэры, а потым з-за адсутнасці ўласнага жылля і зусім застаўся там жыць. Аднак з часам кватэрнае пытанне стала частым чыннікам скандалаў. Чарговая сварка здарылася на стары Новы год. Жанчына паспрабавала выгнаць мужчыну, аднак у адказ пачула: «Я нікуды не пайду, можаш мяне забіць». Пасля гэтага гаспадыня кватэры схапіла нож і ўдарыла сужыцеля проста ў сэрца.

Апамятаўшыся, жанчына, якая працавала медсястрой, паспрабавала выратаваць мужчыну, аднак ён памёр амаль імгненна. Апошнімі словамі былі: «Трапіла ў Леніна». Як аказалася пазней, у яго на грудзях была татуіроўка з выявай Ільіча.

Справа перададзеная ў суд. Жанчыне пагражае да 15 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?