«Перасылаю фотаскрын — сёння ноччу хацеў заброніць 2 квіткі па 20 еўра — аказалася, за 2 квіткі трэба аддаць 165 еўра. Акцыя выйшла так сабе:)))», — іранізуе чытач «Нашай Нівы» Андрэй Грынкевіч з Мінска.

Сапраўды, промаакцыя хоць і першая такая для «Белавія», але не самая шчодрая.

Для параўнання: з Вільні да Прагі адлегласць такая самая. Просты пошук у інтэрнэце паказвае, што тыя самыя два білеты туды-назад з Вільні да Прагі на тыя самыя 7 і 9 мая можна купіць за амаль тыя самыя 179—187 еўра, прычым на самалёты самых розных кампаній, не абавязкова танных. І гэта без акцый — а іх за два месяцы да 7 мая яшчэ можна будзе злавіць.

Праўда, вы бачыце, што білеты з Вільні да Прагі па такой цане атрымліваюцца толькі з перасядкамі з даволі доўгім перыядам чакання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0