Авіяносец «Адмірал Кузняцоў» ўлетку 2016 года плануецца адправіць у Міжземнае мора, дзе ён узначаліць пастаянную групоўку ВМФ Расіі ў гэтым рэгіёне. Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на крыніцы ў камандаванні флота.

Цяпер авіяносец знаходзіцца на суднарамонтным заводзе ў Мурманску, дзе праходзіць аднаўленне тэхнічнай гатоўнасці перад далёкім марскім паходам. У прыватнасці, да пачатку лета лёхі авіяносца павінны будуць мадэрнізаваць пад новыя віды авіяцыйных боепрыпасаў.

Расія ад восені 2015 года праводзіць у Сірыі ваенную аперацыю. Масква спрабуе ўратаваць рэжым Башара Асада.

На дадзены момант у Міжземным моры знаходзяцца каля дзесяці расійскіх караблёў.

«Адмірал Кузняцоў» — адзіны ў расійскім флоце авіяносец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?