Па працу трэба ісці туды, дзе яна ёсць. Такое меркаванне сёння выказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, адказваючы на пытанне падчас прамой тэлефоннай лініі.

Пытанні працаўладкавання і заробку ўваходзяць у тройку тэм, якія сталі самымі актуальнымі пры зносінах з насельніцтвам у апошнія месяцы, паведаміў губернатар.

«Пэўныя складанасці ў эканоміцы адбіваюцца на занятасці. Напрыклад, у будаўніцтве ёсць складанасці з фарміраваннем партфеля заказаў. Наша задача — прапанаваць людзям альтэрнатыву. Таму пад кантролем — стварэнне новых прадпрыемстваў і працоўных месцаў на дзеючых. У той жа час калі ў дадзены перыяд нейкі бізнэс прасядае, то з'яўляюцца іншыя кірункі гаспадарчай дзейнасці, дзе работнікі патрэбныя, а для кагосьці крызіс наадварот становіцца магчымасцю для росту.

Людзям не варта баяцца памяняць штосьці ў звыклым жыцці, адправіцца па працу туды, дзе яна ёсць.

Асабліва гэта тычыцца будаўнікоў. Час дыктуе неабходнасць перагледзець стаўленне людзей да працаўладкавання», — мяркуе губернатар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?