Нарвежка Цірыл Экхаф выйграла спрынт на хатнім чэмпіянаце свету па біятлоне.
Экхаф (0+0) не дапусціла ніводнага промаху і на 15 секунд апярэдзіла францужанку Мары Дарэн-Абер (0+0). Трэцяй стала немка Лаўра Дальмайер (1+0).
Найлепшы вынік у беларускай зборнай паказала Анастасія Дубарэзава (0+1), якая фінішавала на 23-м месцы. Надзея Скардзіна (1+0) стала 32-й, Ірына Крыўко (0 + 2) - 66-й, Ганна Сола (1+ 2) — 77-й.
У нядзелю па выніках спрынту пройдуць гонкі пераследу.