Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае пра чэргі ў пунктах пропуску «Каменны Лог» і «Катлоўка», паведаміў БелТА памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са СМІ Аляксандр Колабаў.

Па стане на 17.00 у пунктах пропуску «Каменны Лог» і «Катлоўка» на выезд з Беларусі чакаюць у чарзе па 70 легкавых аўтамабіляў і па 100 грузавых аўтамабіляў. Хутчэй за ўсё гэта звязана з вялікімі выходнымі, адзначыў Аляксандр Колабаў.

Для перасячэння беларуска-літоўскай мяжы рэкамендуецца скарыстацца менш загружанымі пунктамі пропуску — «Прывалка», «Беняконі».

Пры выездзе за мяжу таксама рэкамендуецца азнаёміцца з актуальнай інфармацыяй пра чэргі на партале Дзяржпагранкамітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?