Дадатковыя 8 трлн рублёў з рэзерваў рэспубліканскага бюджэту пойдуць на павышэнне адраснай сацыяльнай дапамогі (калі будзе павялічаны бюджэт пражытачнага мінімуму) і павышэнне дапамогі па беспрацоўі. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна падчас сустрэчы кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу.

Bymedia.net

Bymedia.net

— Гаворка ідзе пра тое, што сёння ў нас павінны быць зарэзерваваны сродкі на павышэнне адраснай сацыяльнай дапамогі, дапамог па беспрацоўі. Нельга ісці шляхам папулярных фраз, лозунгаў: «Давайце павялічым гэта, давайце павялічым то». Заўсёды на ўсе павінны быць зарэзэрваваныя пэўныя фінансавыя сродкі, што і зроблена дзяржавай, - патлумачыла яна.

Сёння памер бюджэту пражытачнага мінімуму — 1 591 310 рублёў. Дапамога па беспрацоўі — максімум 420 тысяч.

Па словах міністра, калі павялічаць бюджэт пражытачнага мінімуму, то вырасце колькасць сем'яў, якія маюць права на адрасную сацыяльную дапамогу. Сёння сярод іх больш за 70% - няпоўныя і шматдзетныя сем'і. На дапамогу ім і пойдуць сродкі з рэзерву.

Дапамогу па беспрацоўі, кажа Марыяна Шчоткіна, могуць павысіць у тым выпадку, калі «ўзнікне сітуацыя, калі ліквідуюцца прадпрыемствы».

— Ніколі не будзе шаблоннага рашэння: «Давайце павысім дапамогу па беспрацоўі ў гэтулькі раз». Сёння дапамога па беспрацоўі — да двух базавых велічынь. Але трэба мець на ўвазе: калі чалавек зарэгістраваны беспрацоўным, ён мае права на адрасную сацыяльную дапамогу. Яму належыць даплата да бюджэту пражытковага мінімуму. Але мы сёння павінны быць гатовыя да рознага развіцця падзей. У нас сёння няма сітуацыі, калі ліквідуюцца прадпрыемствы, але калі раптам яна з'явіцца, дапамога па беспрацоўі будзе значна павялічана, — дадала яна.

Нагадаем, што кіраўнік краіны указам № 78 ад 23 лютага 2016 года зацвердзіў меры па павышэнні эфектыўнасці сацыяльна-эканамічнага комплексу. У іх рамках для збалансаванага выканання бюджэту 2016 года і забеспячэння сацыяльнай абароны насельніцтва, дадатковай падтрымкі малазабяспечаных, уключаючы пенсіянераў, даручана сфармаваць рэзервы ў рэспубліканскім бюджэце у памеры да 8 трлн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?