Папа Францішак рэзка асудзіў масавую бойню, якую ўчынілі баевікі ў каталіцкім прытулку для састарэлых у Емене, падкрэсліўшы, што напад — акт бессэнсоўнай і д'ябальскай жорсткасці. У выніку нападу на прытулак, якім апякуецца заснаваны маці Тэрэзай фонд, былі забітыя 16 чалавек.

Пантыфік таксама заклікаў ўсе бакі еменскага канфлікту да спынення кровапраліцця і пачатку дыялогу.

Напад адбыўся ў пятніцу ў найбуйнейшым порце краіны - Адэне. У ходзе бойні загінулі чатыры каталіцкія манашкі — дзве былі з Руанды, адна прыбыла з Кеніі, яшчэ адна была грамадзянкай Індыі — а таксама дванаццаць іншых работнікаў установы.

Кіраўніцы прытулку ўдалося схавацца і выратавацца. Святара з Індыі пакуль не ўдаецца знайсці.

Як адзначаюць відавочцы, нападнікі выдалі сябе за сыноў жанчын, якія пражываюць ва ўстанове. Яны скавалі кайданкамі сваіх ахвяр, перш чым перабіць іх адну за адной стрэламі ў галаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?