18 красавіка ў Малой залі Палацу Рэспублікі прайшла прэзэнтацыя фотаальбому «Чарнобыль». Ён падрыхтаваны Дзянісам Раманюком у суаўтарстве з Анатолем Клешчуком і Ігарам Бышнёвым. Гэта 259 фатаздымкаў — людзі, прырода, гісторыя, жыцьцё насельнікаў забруджаных тэрыторыяў. Альбом нібы энцыкляпэдыя катастрофы і яе наступстваў. Зь яго дапамогай ня толькі беларусы, але і жыхары ўсяго сьвету зноў адкрыюць для сябе той дзіўны бядотны край — чарнобыльскую зону. Прэзэнтацыя фотальбому Чарнобыль неўзабаве мае адбыцца ў будынку ААН у Нью-Ёрку.

Фота Андрэя Лянкевіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0