Удзельнікі акцый з плакатамі ў падтрымку ўкраінскай палітвязень патрабуюць неадкладнага вызвалення Надзеі.

У Кіеве ў мерапрыемстве ўдзельнічаюць больш за тысячу ўдзельнікаў, людзей становіцца больш. На Майдане прысутнічае сястра Надзеі Саўчанка — Вера, а таксама палітыкі Юлія Цімашэнка і Алег Ляшко, прысутнічаюць народныя дэпутаты і прадстаўнікі МУС.

Усе фота: Т. Воранава, УП

Усе фота: Т. Воранава, УП

Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанка: Пасольства РФ у Кіеве закідалі яйкамі

Над уваходам у пасольства Расіі ў Кіеве вывесілі ўкраінскі сцяг і манекен Пуціна

У Харкаве ля помніка Шаўчэнкі таксама праходзіць акцыя ў падтрымку Саўчанка: удзельнічаюць некалькі сотняў актывістаў. Пасля мітынг перамясціўся да расійскага консульства. 

Фота з Твітару IT Sector Харкаў

Фота з Твітару IT Sector Харкаў

Каля расійскага консульства ў Харкаве людзі скандзіравалі: «Путін! Геть із України!» Фото: IT Sector Харьков

Каля расійскага консульства ў Харкаве людзі скандзіравалі: «Путін! Геть із України!» Фото: IT Sector Харьков

Акцыя ў падтрымку Надзеі Саўчанка таксама прайшла ў Адэсе.

9 сакавіка ў падтрымку Саўчанка плануецца правесці глабальную акцыю #FreeSavchenko!.

У Празе напярэдадні актывісты таксама пачалі 5-дзённыя акцыі ў падтрымку Н.Саўчанка, якія праходзяць ля прэзідэнцкага палаца.

Надзея Саўчанка абвясціла сухую галадоўку 3 сакавіка, пасля таго, як суд не даў ёй выступіць з апошнім словам і перанёс пасяджэнне на 9 сакавіка.

Пры гэтым Саўчанка забараніла карміць сябе сілай, аднак, як тлумачылі адвакаты, паводле расіййскага заканадаўства ёй не могуць дазволіць памерці.

Адвакат Саўчанкі Мікалай Полазаў заклікаў амбудсмэна РФ Элу Памфілаву неадкладна пачаць маніторынг стану здароўя Саўчанкі.

Па словах Полазава, калі 9 сакавіка ўкраінку ня даставяць у суд, ніхто не будзе ведаць, жывая яна ці не, і дзе знаходзіцца, бо яе могуць этапаваць у якую-небудзь клініку для штучнага вываду з галадоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?