Фото: Eddy Risch/dpa

Фото: Eddy Risch/dpa

Аўстрыйскі дырыжор Нікалаус Арнанкур (Nikolaus Harnoncourt) памёр ва ўзросце 86 гадоў. Гэтую інфармацыю пацвердзіў яго сын Філіп Арнанкур, паведамляе Kieler Nachrichten.

Музыкант памёр у асяроддзі сваіх сваякоў, гаворыцца ў паведамленні яго сям'і.

Нікалаус Арнанкур нарадзіўся ў снежні 1929 года ў Берліне. Музыцы ён вучыўся ў Вене. У 1952 году Арнанкур стаў віяланчэлістам ў Венскім сімфанічным аркестры і выступаў там да 1969 года. Акрамя таго, у 1953 г. разам з жонкай ён заснаваў ансамбль Concentus Musicus Wien.

Адной з прычын, паводле якіх Арнанкур пакінуў венскі аркестр, было тое, што ён хацеў стаць дырыжорам. У гэтай ролі ён дэбютаваў у 1970 году ў міланскім оперным тэатры «Ла Скала».

У 1971 г. Арнанкур пачаў сумесны праект з галандскім музыкам Густавам Леанхартам і за 19 гадоў запісаў з ім усе кантаты Баха.

Арнанкур выступаў з многімі аркестрамі. Аб завяршэнні работы дырыжорам ён абвясціў толькi 5 снежня 2015 года, за дзень да свайго дня нараджэння, прычынай для гэтага сталі праблемы са здароўем.

Арнанкура лічаць адным з найвялікшых дырыжораў усіх часоў.

У прыватнасці, ён займае пятае месца ў рэйтынгу лепшых дырыжораў, складзеным BBC Music Magazine на аснове маштабнага апытання музычных экспертаў. Арнанкур з'яўляецца ўладальнікам шматлікіх музычных прэмій. Сярод іх — «Грэмі» ў 2001 годзе, прэмія Роберта Шумана ў 1997 годзе, прэмія музычнага фестывалю ў Брэмене ў 2002 годзе, прэмія Георга-Філіпа Телемана ў 2004 годзе і іншыя. Арнанкур таксама пісаў кнігі пра гісторыю музыкі і вялікіх кампазітараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?