Рашэннем Віцебскага аблвыканкама скарочана глыбіня пагранічнай зоны на дзяржаўнай мяжы Беларусі з Латвіяй і Літвой у гэтым рэгіёне.

Як паведаміў БелаПАН начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка, на падставе закона аб дзяржаўнай мяжы і па прадстаўленні пагранведамства пагранічная зона вызначана на глыбіню тэрыторыі прылеглых да дзяржаўнай мяжы зямель сельскіх і пасялковых саветаў. Іх пералік зацверджаны. Пагранічная паласа вызначана ў 500 метраў.

Раней пагранічная зона дасягала глыбіні 30 кіламетраў. Цяпер будзе ўсяго пяць‑сем, зазначыў А.Цішчанка.

Ён таксама паведаміў, што пагранічнікі і дарожна‑будаўнічыя арганізацыі пачынаюць працу па пераносе пагранічных знакаў і аншлагаў, дарожных знакаў. Апошняе ажыццяўляецца па ўзгадненні з Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыяй.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0