На памежным пераходзе ў Брузгах на выезд у Польшчу, па стане на 12:00, стаіць чарга з 160 аўтамабіляў, паведамляе сайт Памежнага камітэта.
У Бераставіцы і Брэсце — па 30 легкавых аўто.
Значна зменшыліся чэргі на мяжы з Літвой. У Каменным Логу і Прывалцы стаіць на 20 легкавікоў. Пра чэргі ў Беняконях і Катлоўцы нічога не вядома.
Затое каля 720 грузавікоў стаіць на мяжы з Літвой. Найбольшы трафік у Каменным Логу і Беняконях: тут стаіць адпаведна па 250 і 200 грузавікоў.