Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Вільня) шукае сродкі і супрацоўнікаў для студэнцкай газеты. У тое, што калісь называлі «шматтыражкай», толькі эпохі інтэрнэту, набіраюць рэдактара, рэпарцёраў і вэб-адміністратара.

Грошы на газету маюць шукаць 10 сакавіка ў Вільні на канферэнцыі донараў «10 years of European Humanities University in Vilnius — shaping the European future together».

Рэдактар інтэрнэт-часопіса «Ідэя» Рыгор Астапеня выклаў у сваім фэйсбуку скрыншот прэзентацыі EHU Times.

Рэдактару абяцаюць 1600 еўра за месяц плюс падаткі, рэпарцёрам і адміну — 1200 еўра.

Заробкі на аналагічных пасадах у паўнавартых СМІ ў Мінску складаюць на сёння ў сярэднім у 3 разы менш, у рэгіёнах Беларусі — у 4—5 разоў менш.

«Незалежны журналіст, хопіць жабраваць у менскай рэдакцыі, настаў твой час перабрацца ў EHU Times», — іранізуе ў сваім фэйсбуку Астапеня.

Хто хоча падтрымаць выданне ЕГУ грашыма — кантактуйцеся з універсітэтам. Хто шукае работу — лавіце шанец.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?